“Навошта нам сабакі”

27 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Вясёлы мурашнік”, якое працуе пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Кіраўнік аб’яднання Алена Хрышчановіч правяла гутарку “Навошта нам сабакі”. Нашы юныя чытачы пазнаёміліся з рознымі пародамі сабак, раскрылі важную ролю сабакі ў жыцці чалавека, выхаваць чуласць, любоў да жывёлы. У ходзе гутаркі дзеці распавядалі пра тое, як клічуць іх чацвераногіх сяброў, аб іх любімых гульнях і звычках.