Опубликовано в " Навіны "

  • “Гады суровых выпрабаванняў”

    05 мая ў рамках абласной акцыі «Чытаем разам» у Горкаўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшоў урок патрыятызму “Гады суровых выпрабаванняў”. На мерапрыемства былі запрошаны аператар сувязі ППС “Горка” Загдай Святлана Канстанцінаўна і мастацкі кіраўнік фальклорнага гурта в.Студзераўшчына Мішчук Аліна Міхайлаўна. Яны чыталі ўрыўкі з твораў В. Быкава “Жураўліны крык” і С. Алексіевіч  “У вайны не жаночае аблічча”, […]


  • “Беларусь мая, родны край”

    Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь 5 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла гістарычная гадзіна “Беларусь мая, родны край”. Бібліятэкары расказалі пра сімволіку нашай дзяржавы. У мерапрыемстве гучалі вершы У.Карызны, В.Віткі, С.Грахоўскага “Мая радаслоўная”, В.Жуковіча “Беларусь”, “Цудоўная краіна”.


  • Іскры Вечнага агню

    І ў дзень вялікаснага свята  — З братэрскім шчырым пачуццём – Мы помнім кожнага салдата, Што за нас аддаў жыццё.                                                                                                                         П. Глебка Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны  прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам“ … пра Вялікую Айчынную вайну. У бібліятэцы аформлена  кніжная выстава “Беларусь гераічная“, дзе прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў аб […]


  • “Франтавая міласэрнасць”

    Літаратурны компас “Франтавая міласэрнасць” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” прысвечаны тэме “Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе” адбыўся 4 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі.  Шыцько Васілій Васільевіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, расказаў пра суровыя гады бязлітаснай вайны, якая закранула кожную беларускую сям’ю, кожнага чалавека, прачытаў […]


  • “Ніколі не забудзем”

    03 мая ў  рамках абласной акцыі  “Чытаем  разам”  прымеркаванай да  святкавання  Дня  Перамогі  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры  прайшла літаратурная  гадзіна  “Ніколі  не  забудзем”. На  мерапрыемства  былі  запрошаны  настаўнікі  ДУА “Гезгалаўская  сярэдняя  школа” Волкава Людміла Іванаўна, Губенка Галіна Паўлаўна і  настаўніца  ДУА “Беліцкі  дзіцячы  сад-сярэдняя  школа”  Лашкоўская Марына  Анатольеўна. Прысутныя чыталі вершы Н.Гілевіча “А […]


  • «Чытаем разам»

    У рамках абласной акцыі «Чытаем разам» у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання 03 мая прайшло мерапрыемства прымеркаванае да святкавання Дня Перамогі. На мерапрыемства быў запрошаны сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марчука Віктара Уладзіміравіча палкоўнік у адстаўцы Марчук Мікалай Віктаравіч. Мікалай Віктаравіч расказаў пра баявы шлях свайго бацькі. Далей былі зачытаны ўрыўкі з твора В.Быкава «Жураўліны […]


  • Віншуем з узнагародай!

    Калектыў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі прызнаны лепшым калектывам сярод бібліятэк Дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”  і адзначаны Дыпломам за высокія дасягненні паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2015 года.


  • “Чытаем разам” … пра Вялікую Айчынную вайну

    Больш за 70 гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу пякучым болем найцяжэйшая з войнаў адклікаецца ў сэрцы кожнага жыхара Беларусі.  З 3 па 5 мая ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” пройдуць мерапрыемствы ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам”. Падчас мерапрыемстваў акцыі разам з аўдыторыяй чытаць творы беларускіх […]


  • “Паэзія мастацтва і душы”

    28 красавіка перад чытачамі  Дзятлаўскай раённай бібліятэкі выступіла Надзея Салейка, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Надзея Салейка з дзяцінства піша вершы на беларускай і рускай  мовах. Напярэдадні мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу твораў мастачкі. Удзельнікі паэтычнага вернісажа “Паэзія мастацтва і душы” пачулі вершы, песні і рамансы ў выкананні Надзеі, пабачылі майстэрню і мастацкія […]


  • “Чернобыль – зона отчуждения”

    26 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася інфарм-хвілінка “Чернобыль – зона отчуждения”, прысвечаная 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “Б” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа” разам з класным кіраўніком Бляхнік Таццянай Валер’еўнай. Усе разам узгадалі трагічныя падзеі тых дзен і ўшанавалі памершых хвілінай маўчання.