Опубликовано в " Навіны "

  • “Кніга пад сонцам”

    У рамках летняй інфармацыйнай акцыі “Летнія маршруты кнігі і чытання” 8 ліпеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб для дзяцей была падрыхтавана летняя чытальная зала “Кніга пад сонцам”. Дзеці мелі магчымасць выбраць кнігу і пазнаёміцца з часопісамі.


  • “Петр и Феўронія”

    07 ліпеня Хвінявіцкая сельская бібліятэка-цэнтрам фарміравання здаровага ладу жыцця ў дзіцячым садку  ладзіла  літаратурную імпрэзу “Петр и Феўронія”. Маленькія слухачы з задавальненнем слухалі  цікавую, казачную гісторыі пра жыццё праваслаўных святых.


  • “У вянок Максіму Багдановічу”

    У рамках акцыі “У Год культуры – у бібліятэку” на паэтычнае дасье “У вянок Максіму Багдановічу” былі запрошаны  чытачы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. На працягу мерапрыемства ўдзельнікі чыталі вершы, гучалі песні на словы М.Багдановіча ў выкананні Алены Сауленайтэ, ансамбля “Песняры”, Якава Навуменкі, Аляксея Хлястова, Жанэт. Праглядзелі відэафільмы “Беларусы пра Максіма Багдановіча”, “Музей […]


  • “Мая Айчына — поле, нівы…”

    02 ліпеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця,  да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшла прэзентацыя–падарожжа “Мая Айчына — поле, нівы…”.  Размова ішла  пра  нашу родную Беларусь, яе дасягненні. Падарожжа па родным краі пазнаёміла  са старажытнымі гарадамі, замкамі Беларусі, з рэкамі і азёрамі, лясамі, звярамі, птушкамі, якія жывуць у іх. Беларускі край  багаты сваімі […]


  • “Няма на свеце краю даражэй”

    5 ліпеня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Няма на свеце краю даражэй” прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства абудзіць цікавасць да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.


  • “Крэатыў культуры: стратэгія, асобы, скарбы”

    Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” арганізаваў Дзень інфармацыі “Крэатыў культуры: стратэгія, асобы, скарбы”. Праграма ўключала: кнігападарожжа па музеях Беларусі “Мастацтва Беларусі”,  пазітыў-прагляд “Культура роднай Беларусі”, паэтычнае дасье “У вянок Максіму Багдановічу” прысвечанае 125-годдзю паэта.


  • “Як Беларусь стала Незалежнай”

    04 ліпеня да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Казлоўшчынскай ГПБЦ  праведзена гістарычнае падарожжа “Як Беларусь стала Незалежнай”. На інфармацыйнай кніжнай выставе “Мой беларускі край” прадастаўлена літаратура нададзеную тэму. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй нашай дзяржавы, расказала пра сімволіку Рэспублікі Беларусь, правяла віктарыну “Мая Радзіма – Беларусь” і “Знатоки родного края”, гульню “Собери словечко” і “Адгадай […]


  • «Ключы ад неба»

    Скажыце мне, паэт у родным краі Прызнання прычакае пры жыцці, І я васкрэсну, як Хрыстос, у маі, Каб рай у родным  краі абвясціць. Людміла Кебіч  29 чэрвеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка-цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ліра“ на паэтычны калейдаскоп «Ключы ад неба», які быў прымеркаваны да 65-годдзя з дня нараджэння гродзенскай паэтэсы Людмілы Кебіч. […]


  • “Беражы прыгажосць роднага краю”

    Непаўторны ён, адзіны, Найпрыгожы родны край. Дыхай водарам Радзімы І ў душу красу ўбірай. 30 чэрвеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сонейка” праведзены ўрок экалагічнай культуры “Беражы прыгажосць роднага краю”. Размаўлялі пра наш родны куток, пра прыгажосць роднай прыроды, з маленства нам дарагой і любай, пра тое, што жыве ў нашых сэрцах […]


  • “Здравствуй, город, Почитайка!”

    24 чэрвеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі, у рамках бібліятэчнага праекта “Кніжны дэсант”, прайшла экскурсія ў бібліятэку пад назвай “Здравствуй, город, Почитайка!”. Удзел прымалі выхаванцы старэйшай групы. Работнікі бібліятэкі правялі экскурсію па бібліятэцы, пазнаёмілі дзяцей з дзіцячай літаратурай.