Опубликовано в " Навіны "

  • “Гартаючы старонкі Чырвонай кнігі”

    9 лютага ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла гадзіна цікавай кнігі “Гартаючы старонкі Чырвонай кнігі”. На мерапрыемства прыйшлі вучні 10 класа ДУА “Наваяльнянская сярэдняя школа”. Падчас мерапрыемства былі разгледжаны рэдкія віды дзікіх жывёл, расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.


  • «Прававая база Эталон Win»

    За апошнія два дзесяцігоддзі бібліятэчнае абслугоўванне зведала значныя змены, звязаныя з выкарыстаннем камп’ютараў. Бібліятэкар сёння з’яўляецца правадыром не толькі ў свет кніг, але і ў свет камп’ютараў, розных баз дадзеных. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бойка Вольга Васільеўна падрыхтавала бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок «Прававая база Эталон Win». Валодаючы навыкамі пошуку, яна паказала навучэнцам СШ № 3 г.Дзятлава […]


  • “Прыгажосць і здароўе”

    4 лютага ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Здравушка”. Удзельнікі аб’яднання за кубачкам гарбаты абмеркавалі такія значымыя для кожнай жанчыны пытанні як прыгажосць і здароўе. Бібліятэкар пазнаеміла прысутных з асноўнымі правіламі захавання кожным чалавекам прыгажосці і здароўя, аб неабходнасці берагчы здароўя з маладосці. Сіўко Алена  расказала аб […]


  • “Вандраванне ў краіну лекавых раслін”

    4  лютага  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры   прайшла  пазнавальная  гадзіна  “Вандраванне  ў  краіну  лекавых  раслін”. Таццяна  Барысаўна  Акрытава  пазнаёміла прысутных  з  дзіўным  светам  лекавых  раслін,  якія  растуць  у  нашай  краіне. Таксама быў  прадстаўлены  матэрыял  артыкулаў  з часопісаў па тэме “Прыродная  касметыка”  і  аформлена  кніжная  паліца “Зялёная  аптэка”.


  • “У свеце Дзікенса”

    Да 205-годдзя з дня нараджэння Чарльза Дзікенса бібліятэкар бібліобуса Марына Віктараўна Крупіца падрыхтавала для сваіх чытачоў выставу-прысвячэнне “У свеце Дзікенса”. Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены кнігі фонду аддзела абслугоўвання і інфармацыі: “Вялікія надзеі”, “Лаўка старажытнасцяў”, “Гандлёвы дом Домбі і Сын”, “Гандаль оптам, у розніцу і на экспарт”, “Шлях пілігрыма” і іншыя, партрэт пісьменніка, ілюстрацыі да яго […]


  • “Брэнд года – навука”

    Да Года навукі аддзел абслугоўвання і інфармацыі і бібліобус арганізавалі выставу на тэму “Брэнд года – навука”. Выстава была падрыхтавана да Дня беларускай навукі, які ў гэтым годзе святкавалі 29 студзеня. На працягу 2017 года выстава будзе экспанавацца ў чытальнай зале бібліятэкі. У сучасным грамадстве, якое дынамічна развіваецца, практычна няма ніводнай сферы дзейнасці, дзе б […]



  • “Жизнь отданная науке”

    26 студзеня  2017 года, да 150-годдзя з дня нараджэння двойчы Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы і хіміі Марыі Складоўскай-Кюры,  Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця, ладзіла ў сярэдняй школе гадзіну цікавага знаёмства “Жизнь отданная науке”. Вучні 9-11-х класаў з дапамогай відэапрэзентацыі пазнаёміліся з жыццём і навуковай дзейнасцю знакамітай на ўвесь свет жанчыны-навукоўцы […]


  • “З Глінішча – у свет вялікі”

    Аддзел абслугоўвання і інфармацыі 26 студзеня падрыхтаваў вечарыну-падарожжа “З Глінішча – у свет вялікі”, прысвечаную творчасці Івана Мележа. Удзельнікі мерапрыемства, вучні СШ №3, змаглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка, пабывалі ў віртуальным падарожжы па музею Мележа ў в.Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Увазе аўдыторыі быў прадстаўлены кароткаметражны фільм “Туманы над багнаю”.


  • «Таццянін дзень»

    Амаль што кожны дзень у беларускiм народным календары меў уласнае iмя. Гэта iмёны тых хрысцiянскiх святых, якiя ўшаноўваюцца менавiта ў гэты дзень. Так, 25 студзеня — па новаму стылі, праваслаўнай царквой святкуецца дзень святой пакутніцы Таццяны. У Казлоўшчынскай бібліятэцы прайшоў вечар «Таццянін дзень». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9-га класа. Бібліятэкар расказала гісторыю гэтага свята, гучала […]


Беларуская моваEnglishРусский