Опубликовано в " Навіны "

  • “Новы стыль жыцця — здаровы”

    7 красавіка ў рамках правядзення Сусветнага  Дня здароўя  ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы — клуб прайшоў лекторый здароўя “Новы стыль жыцця — здаровы” .  Хто не хоча бачыць сябе і сваіх блізкіх здаровымі? Такіх няма! А што робяць, каб быць здаровымі?  Нехта – займаецца спортам, іншыя – звяртаюцца да ўрачоў. А большасць – нічога. Мэта лекторыя  […]


  • “У краіне лекавых раслін”

    7 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася гадзіна карысных парад “У краіне лекавых раслін” прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. Непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Работнікі бібліятэкі расказалі пра лекавыя расліны, гаючыя сілы прыроды.


  • “Быць здаровым – гэта стыльна!”

    У Раклевіцкай сельскай бібліятэцы цэнтра —  традыцыйнай культуры арганізавана кніжная выстава – дэвіз да Сусветнага дня здароўя пад гучнай назвай “Быць здаровым – гэта стыльна!”. Найбольш негатыўны ўплыў  на здароўе аказываюць такія фактары, як курэнне,  нерацыянальнае харчаванне, лішняя вага,  алкагалізм, наркаманія, таксікаманія, неспрыяльныя ўмовы жыцця. Кнігі,прадстаўленыя на выставе дапамагаюць  быць здаровым.


  • «Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця»

    Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод  7 красавіка.  У гэтым годзе Сусветны дзень здароўя прайшоў пад дэвізам «Пераможам дыябет». З гэтай нагоды ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны  прайшоў калейдаскоп цікавых фактаў «Ад кнігі – да здаровага ладу жыцця». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі , якія дапамогуць і правільна адносіцца да свайго […]


  • «Новае пакаленне выбірае здароўе»

    «Новае пакаленне выбірае здароўе». Такой выставай — заклікам да Сусветнага дня здароўя пачаўся працоўны дзень у Казлоўшчынскай ГПБц. У чытальнай зале арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры. На працягу дня бібліятэкары рэкамендавалі кнігі па здароваму ладу жыцця. Карыстальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пагуляць у шахматы, шашкі, нарды, атрымаць памятку «Здоровому все здорово!»


  • «Дзе мовы сталі блізкімі мне змалку»

    2 красавіка да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшоў паэтычны час «Дзе мовы сталі блізкімі мне змалку». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Расіі і Беларусі. Даведаліся, што аб’ядноўвае гэтыя дзве краіны, пазнаёміліся со зборнікам твораў пісьменнікаў Беларусі і Расіі «С думой о Родине».  Дзеці чыталі вершы на рускай і беларускай мовах.


  • “Падарожжа ў кніжнае царства”

    З 26 па 31 сакавіка ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы — клуб прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі.  У рамках Тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: свята “Падарожжа ў кніжнае царства”, гучныя чытанні “У свеце казак і цудаў”, агляд-падарожжа “Падарожжа ў часопісную імперыю”. Завяршыўся Тыдзень літаратурным кактэйлем “Адкрывайце новыя кнігі”. Праведзеныя  мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей любоў да кнігі, спрыяюць […]


  • “Вольны час з цікавасцю і карысцю”

    30 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылося арганізацыйнае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Падлетак” пад назвай “Вольны час з цікавасцю і карысцю”. Членамі аматарскага аб’яднання сталі вучні 8 “А” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Удзельнікі аб’яднання вызначылі мэту аб’яднання,  задачы, выбралі савет аб’яднання і дэвіз, абмеркавалі мерапрыемствы на 2016 год. Затым вучні […]


  • “Загадка – розуму зарадка”

    30 сакавіка ў Раклевіцкай сельскай  бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры адбыўся  фальклёрны бліц-турнір пад назвай  “Загадка – розуму зарадка”. Цяпер загадкі — дзяціная пацеха, якая развівае ў іх думанне і фантазію. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 1-2 класаў.


  • “Дзень добры, беларуская кніга”

    29 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы да Тыдня дзіцячай кнігі прайшла літаратурная вандроўка прысвечаная беларускай кнізе, пад назвай  “Пачытай са мной па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства — дзеці 2-3 класаў пазнаёміліся з кніжнай паліцай  “Дзень добры, беларуская кніга”, на якой былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры,  чыталі вершы, апавяданні, адгадвалі загадкі.