Опубликовано в " Навіны "

  • «Нам  засталася  спадчына»

    3 лістапада ў Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы — цэнтры  экалагічнай  культуры   прайшла   літаратурная  вечарына «Нам  засталася  спадчына», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка  Якуба  Коласа. На мерапрыемстве  прагучалі  вершы паэта. У  бібліятэцы  аформлена  выстава-прысвячэнне «Сцежкамі  Якуба  Коласа».


  • “Шляхамі Купалы і Коласа”

    Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа 3 лістапада ў Раготнаўскай СБк ладзілася літаратурная гасцёўня “Шляхамі Купалы і Коласа”. Удзел прынялі вучні мясцовай школы. Дзеці чыталі вершы,  знаёміліся з творчасцю пісьменнікаў.


  • “Слова Коласа будзе жыць вечна”

    Літаратурная гасцёўня “Слова Коласа будзе жыць вечна”, да 135 – годдзя з дня нараджэння Я.Коласа, ладзілася ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб. Гучалі вершы, урыўкі з твораў, песні на словы паэта. Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына па творчасці Якуба Коласа.


  • “Народжаныя рэвалюцыяй”

    3 лістапада да Дня  Кастрычніцкай рэвалюцыі аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для сваіх чытачоў выставу “Народжаныя рэвалюцыяй”. Увазе аўдыторыі прадстаўлены кнігі, дакументальныя матэрыялы, у якіх раскрываюцца гістарычныя падзеі тых гадоў.


  • «Юныя краяведы»

    2 лістапада Казлоўшчынскую гарпасялковую бібліятэку наведалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсам «Юныя краяведы» ад цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі г. Дзятлава, якое працуе на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Кіруе аб’яднаннем Яфімік Аксана Мікалаеўна. З мэтай збору матэрыялу для напісання гісторыі пасёлка рабяты пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю і бібліятэкі.


  • «Як песня народа — неўміручы наш Колас»

    1 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей школьнага лагера ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя «Як песня народа — неўміручы наш Колас», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння паэта. Гаворка ішла пра творчасць Я. Коласа, слухалі песні ВІА «Песняры». Малодшыя дзеці пачыталі вершы, а вучні старэйшых класаў паўдзельнічалі ў конкурсе «Побыт беларусаў» па паэме «Новая зямля».


  • “Правы чалавека ад А да Я”

    31 кастрычніка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры быў праведзены Дзень права “Правы чалавека ад А да Я”. Правы чалавека пачынаюцца з правоў дзіцяці.  З упэўненасцю можна сказаць: чым больш кожны з нас будзе ведаць свае правы і абавязкі, тым меншая верагоднасць апынуцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Ведаць свае правы і ўмець іх […]


  • Інтэрнэт-праект “Песнярам роднай зямлі прысвячаецца”

    Інтэрнэт-праект “Песнярам роднай зямлі прысвячаецца” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа) Бадзяка Наталля Пасюк Ганна Вензовецкая СБ Мішчук Аліна Календа Ганна Мясаед Даша Сямашка Віка Лішык Ксенія Сіўко Ліза Нячай Марына Каліноўская Кацярына  


  • “Детям о дружбе“

    26 кастрычніка ў Казлоўшчынскай ГПБЦ ладзіўся дзень адной кнігі “Детям о дружбе“. Бібліятэку наведалі вучні 6 ”Б” класа мясцовай школы. З дзецьмі правялі гульні “Знайдзі канец прымаўкі” і “Рукапацісканне”, віктарыну “Казачныя сябры”, агляд кніг пра дружбу. Прыйшлі да вываду: калі ўсе навокал пасябруюць — ўсміхнецца ўся Зямля!


  • “У гасцях у казкі”

    25 кастрычніка бібліятэкары Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі наведаліся ў Казлоўшчынскі яслі-сад. Добры мультфільм – гэта крыніца карыснай інфармацыі. Ён можа даць добрую параду, навучыць быць добрым, смелым, знаходлівым. Мультфільмы падобныя на казкі – акрамя выдумкі маюць павучальны падтэкст. Асэнсаваць і разумець іх дапамагалі бібліятэкары ў мультсалоне “У гасцях у казкі”.


Беларуская моваEnglishРусский