НАВАГОДНІЯ МАРШРУТЫ

Зіма…Халадно…Толькі няма калі сумаваць! Дзіцячая бібліятэка рада сустракаць сваіх юных чытачоў пад  час тэатралізаваных экскурсій. Шапакляк, Баба Яга і Каралева Кніга ў гульнёвай форме расказваюць дзецям аб бібліятэцы, яе жыхарах і правілах карыстання кнігамі. За добрым настроем запрашаем усіх дзяцей у бібліятэку!