“Наше дело пожилое, но не старое совсем”

3 кастрычніка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла тэматычная вечарына “Наше дело пожилое, но не старое совсем”, прымеркаванае да Дня сталых людзей. На гэтым мерапрыемстве былі выказаны словы ўдзячнасці і павагі да людзей старэйшага пакалення, якія стваралі аснову для сённяшніх поспехаў і сваім прыкладам паказвалі, як патрэбна працаваць на карысць Айчыны. Назапашаныя імі веды, багаты жыццёвы вопыт робіць іх жыццё насычаным, яркім і цікавым. Клопат пра пажылых людзей – адна з тых апор, на якіх будуецца не толькі моцная сям’я, але і квітнеючае грамадства.