“Наша масленіца гадавая, яна госцейка дарагая”

“Наша масленіца гадавая, яна госцейка дарагая” – пад такой назвай ладзілася Масленіца ў раённай бібліятэцы.  Масленіца – гэта вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны. Вясна заўсёды ўяўляла  сабой сонечнае цяпло і таму ў гонар Сонца нашы продкі пяклі бліны. Яны верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным  на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці. Пах бліноў ішоў па ўсёй раённай бібліятэцы 14 лютага. Супрацоўнікі чытальнай залы ўвесь дзень запрашалі чытачоў адведаць румяныя бліны з варэннем, тварагом і згушчонкай. Карыстальнікі бібліятэкі даведаліся пра традыцыі і звычаі святкавання Масленіцы ў Беларусі.