«Наркаманія – жыццё без будучыні»

1 сакавіка   ў Дварэцкай  сельскай бібліятэцы прайшоў ўрок здароўя «Наркаманія – жыццё без будучыні». Праграма мерапрыемства дазволіла разгледзець праблему падлеткавай наркаманіі з розных бакоў. Так, удзельнікі мерапрыемства наведалі выставу, дзе змаглі ўбачыць розныя тэматычныя экспанаты, прадстаўленыя раённым цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і здароўя, а таксама атрымаць інфармацыйныя лістоўкі, буклеты. Галоўнай мэтай  сустрэчы стала тлумачэнне бацькам і дзецям існуючых у падлеткавым асяроддзі праблем і папярэджанне ўзнікнення выпадкаў ужывання наркатычных сродкаў і курыльных сумесяў.