“Напісанае-застаецца!”

Дзень беларускага пісьменства і друку работнікі Казлоўшчынскай ГПБЦ сустрэлі ў актавай зале ДУА «Казлоўшчынская сярэдняя школа» з вучнямі 5-9 класаў, зрабіўшы экскурсію ў гісторыю беларускага пісьменства пад назвай “Напісанае-застаецца!”.    
Вядучыя расказалі гісторыю стварэння свята, успомнілі ў якіх гарадах нашай вобласці сустракалі яго, пра сталіцу свята гэтага года г. Рагачоў. Рабяты праглядзелі відыяфільм “Гісторыя кнігі”, адказалі на пытанні віктарыны "Жыве Скарыны запавет", пачыталі вершы пра асветнікаў, паслухалі цікавыя факты пра кнігу з "Книги рекордов Гиннесса".