«Нам  засталася  спадчына»

3 лістапада ў Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы — цэнтры  экалагічнай  культуры   прайшла   літаратурная  вечарына «Нам  засталася  спадчына», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка  Якуба  Коласа. На мерапрыемстве  прагучалі  вершы паэта. У  бібліятэцы  аформлена  выстава-прысвячэнне «Сцежкамі  Якуба  Коласа».