“Нам не забыць тую вайну…”

5 мая ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, прымеркаванай да святкавання Дня Перамогі, ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы  была аформлена кніжная выстава “Шляхам мужнасці і славы”, прайшла гістарычная гадзіна пад назвай “Нам не забыць тую вайну…” На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі ансамбля народнай песні “Суседачкі”  аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры”. Удзельніца ансамбля Маісеенка Ірына Феліксаўна  зачытала ўрыўкі з твораў В. Быкава “Жураўліны крык” і С. Алексіевіч  “У вайны не жаночае аблічча”, чыталі вершы П.Панчанкі, М.Танка, Р.Барадуліна, П. Глебкі і іншых беларускіх пісьменнікаў.