“На вайне і пра вайну”

Вялікая ўвага надаецца Горкаўскай інтэграванай сельскай бібліятэкай – клуб патрыятычнаму выхаванню дзяцей, падлеткаў, моладзі. Кніжныя выставы, гутаркі, гадзіны паэзіі, агляды літаратуры, акцыі знаёмяць чытачоў з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, яе героямі.

На добрым узроўні  ў бібліятэцы-клуб прайшоў фестываль ваеннай кнігі “На вайне і пра вайну”

У бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава да 70-годдзя Перамогі. Якая  складаецца з трох раздзелаў:

“Вялікая вайна — Вялікая Перамога”.

“Беларусь партызанская”

“Пачытаем пра вайну”

У рамках фестывалю былі праведзены — агляд літаратуры  “Вялікая Айчынная: пісьменнікі і паэты аб вайне”, гадзіна паэзіі “Слова, якое клікала ў бой”.

Напярэдадні дня Перамогі бібліятэка, сумесна са Студзераўшчынскім Домам фальклору, прыняла ўдзел ў віншаванні вязняў Вялікай Айчыннай вайны . Ім былі падараваны віншавальныя паштоўкі і кветкі.