“На вайне і пра вайну”

05 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі, у рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, прайшла гістарычная гадзіна “На вайне і пра вайну”, аформлена выстава-рэквіем “Памяць сэрца”. Удзельнікамі сталі вучні 9-х класаў ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа” разам з класным кіраўніком Карлоўскай Кацярынай Вітольдаўнай, якая зачытала ўрывак з дакументальнай аповесці Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”. Таксама да чытання была запрошана старшыня сельскага выканаўчага камітэта Кунахавец Ірына Іванаўна, якая прачытала ўрывак з твора Васіля Быкава “Жураўліны крык”. Удзельнікі зачыталі  верш Пімена Панчанкі “Дзеці вайны”. Усе разам па ланцужку паспрабавалі гучна чытаць верш Ніла Гілевіча “Часцей, часцей прыпамінай”.