“На роднай мове размаўляю”

21 лютага ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла гадзіна радзімазнаўства “На роднай мове размаўляю”. Мэта мерапрыемства — садзейнічаць абуджэнню цікавасці да беларускай мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа. Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй нараджэння роднай мовы, чыталі вершы пра Беларусь, адгадвалі загадкі. Бібліятэкар распавяла пра выдатных асоб, якія пакінулі значны след у гісторыі беларускай мовы.