“На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”

У рамках акцыі “Песняры сінявокай Беларусі”(да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа) у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшла літаратурная слайд-галерэя “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”. Увазе аўдыторыі былі прапанаваны з гэтай нагоды кнігі, фотаздымкі і наглядныя матэрыялы каб аднавіць свае веды аб жыцці і творчасці нацыянальных класікаў Беларусі і даведацца пра цікавыя факты з іх жыцця. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ў бібліятэцы. Асабліва насычанымі стануць ліпень, калі нарадзіўся Купала, і лістапад – месяц нараджэння Коласа.