“На бібліятэчнай хвалі”

Святочным канцэртам у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава завяршыўся Год культуры-2016. Дзятлаўская раённая бібліятэка  ў фае Цэнтра культуры прадставіла маляўнічую кніжную выставу, якая складалася з трох раздзелаў: “На бібліятэчнай хвалі”, “Брэнд  года — Навука”, “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”.  Год культуры перадаў эстафету году 2017-му, які аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі.