“Мёд — прыродны лекар”

Да Сусветнага дня здароўя ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры адбыўся калейдаскоп цікавых фактаў “Мёд — прыродны лекар”. Удзельнікі мерапрыемства пачулі цікавы аповед пра мёд і яго лекавыя ўласцівасці. Мёд — унікальны прыродны прадукт, які актыўна ўжываецца ў народнай медыцыне і касметалогіі, уваходзіць у склад шэрагу лекавых прэпаратаў. Папулярнасць гэтага прадукта тлумачыцца яго гаючымі ўласцівасцямі. Мёд аказвае бактэрыцыднае, супрацьзапаленчае, танізавальнае ўздзеянне. Ён з’яўляецца крыніцай мноства мікраэлементаў, вітамінаў і карысных рэчываў, якія спрыяюць умацаванню імунітэту і нервовай сістэмы, паляпшэнню метабалізму, рэгенерацыі тканін.