“Мы помнім вас, бацькі і дзеды”

22 чэрвеня, да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, ў Казлоўшчынскай ГПБЦ на абанеменце была арганізавана фота – выстава “Мы помнім вас, бацькі і дзеды”. На ёй прадастаўлены фотаздымкі ветэранаў вайны, якія пражывалі і пражываюць на тэрыторыі нашага сельскага Савета. Да гэтага ж дня была прымеркавана акцыя “Чытаем разам” — “Ради жизни на земле”. Яна прайшла ў чытальнай зале бібліятэкі для наведвальнікаў лагера “Здаравячок”. Дзеці чыталі вершы беларускіх і савецкіх паэтаў пра вайну са зборнікаў «Стихи военных лет», «Па праву жывога», «Песні змагання».