“Мы чытаем і расцём”

Калі дзіця слухае добрую кнігу, яно атрымлівае задавальненне, адпачывае і пашырае свой кругаагляд. Менавіта ў дзіцячым узросце абуджаецца цікавасць да чытання, у яго свядомасці закладваюцца такія важныя паняцці, як дабро і зло, спачуванне і міласэрнасць.

30 чэрвеня, для дзетак 6 гадоў, у Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб праведзены гучныя чытанні “Мы чытаем і расцём”. У бібліятэцы была падрыхтавана  кніжная выстава з прыгожых, маляўнічых дзіцячых кніг. Дзеці з цікавасцю слухалі зачытаныя казкі і з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны.