“Мы чытаем і расцём”

16 жніўня ў Раготнаўскай СБк прайшлі гучныя чытанні “Мы чытаем і расцём”. Удел прынялі дзеці 6 гадоў. Для іх была падрыхтавана кніжная выстава,  зачытаны вершы дзіцячых пісьменнікаў А. Якімавай,Т.Дашкевіч, А. Жыгунова, Я. Хвалея, У. Мазго. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы і спрабавалі пачытаць самі.