«Мы грамадзяне Беларусі»

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла хвілінка беларускай дзяржаўнасці «Мы грамадзяне Беларусі». Канстытуцыя – галоўны закон, які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яў­ляецца фундаментам для развіцця яе прававой сістэмы. На гэтым мерапрыемстве прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і развіцця галоўнага дакумента нашай рэспублікі, пра яго структуру і змест. Свае правы і абавязкі маленькія грамадзяне нашай краіны павінны вывучаць са школьных гадоў, каб у будучым займаць актыўную жыццёвую пазіцыю і быць годным грамадзянінам сваёй краіны.