«Мы чытаем, сябруем, гуляем»

Летняя чытальня «Мы чытаем, сябруем, гуляем» ладзілася на тэрыторыі Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця 18 ліпеня. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства адгадалі загадкі, чыталі кнігі, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Адным словам сумаваць не было калі.