“Мой дом – моя крепость”

15 мая ў Беларусі адзначаюць адно з самых светлых і радасных святаў — Міжнародны Дзень сям’і. Што можа быць важней ў жыцці кожнага чалавека, чым яго самыя родныя і блізкія людзі. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” сумесна з ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” падрыхтаваў Дзень сям’і “Мой дом – моя крепость”. Удзельнікі мерапрыемства расказалі пра свае сем’і, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні. Да Дня сям’і падрыхтавалі калаж фотаздымкаў.