“Мову родную, край свой любіце”

28 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі ў рамках Тыдня “І прыходзіць свята кнігі” прайшоў дзень беларускай кнігі ў форме гучных чытанняў “Мову родную, край свой любіце”. Супрацоўнік бібліятэкі расказала вучням пра прыгажосць нашай роднай беларускай мовы, адзначыла значныя даты ў гэтым годзе, такія як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а таксама 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.