«Мовай роднай ганаруся»

Вясновыя канікулы немагчыма ўявіць без Тыдня дзіцячай кнігі. Гэта наша традыцыя. Адкрыццё Тыдня  – заўсёды вельмі радасная і доўгачаканая падзея ў жыцці бібліятэк. У Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клуб распачаўся Тыдзень з падарожжа ў кніжнае царства. Дзеці пабывалі ў дзіўным цераме пад назвай бібліятэка. Праведзена гучнае чытанне па старонках любімых казак, паэтычная старонка “Мовай роднай ганаруся”. Тыдзень працягваецца і дзяцей чакае падарожжа ў часопісную краіну і агляд навінак літаратуры “Знаёмства з новымі кнігамі”.