“Моладзь – будучыня Беларусі”

Да  Сусветнага  дня  моладзі   ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры  прайшоў  вечар  паэтычнага  настрою  “Моладзь – будучыня  Беларусі”. Моладзь — гэта галоўны рэсурс грамадства, гэта яго будучыня, бо менавіта моладзь з’яўляецца тым «мастком», па якім сучаснасць краіны пераходзіць у будучыню. Для юнакоў і дзяўчат у бібліятэцы была арганізавана  кніжная выстава «Чытаць — гэта модна!», на якой была прадстаўлена літаратура па адукацыі і аздараўленню, па пытаннях працаўладкавання і праву. Гучалі вершы  М.Цвятаевай, Г.Ахматавай, С.Ясеніна і інш. Кожнаму  ўдзельніку  мерапрыемства  былі  прапанованы  мастацкія  творы.