“Мода на здароўе”

Здароўе – гэта жыццё з яго радасцямі і трывогамі, гэта фундамент шчасця. “Мода  на  здароўе”  пад  такой  назвай да  Сусветнага  дня  здароўя на  базе  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэкі-цэнтра  экалагічнай  культуры  прайшло  паседжанне  аматарскага  аб’яднання “Сударушка”.

На  мерапрыемства  быў  запрошаны  медыцынскі  работнік Балабанская  Марыя  Уладыславаўна. Размова  ішла  на  розныя  тэмы : “Здароўе  без лекаў”,“Самадапамога  пры  бяссонніцах, стрэсах і неўрозах”, “Зялёная  аптэка  на  акне”і г.д. Прысутным, для азнаямлення,  быў  прапанаваны часопіс “Народный  доктор”, які  выпісвае  наша  бібліятэка.