“Мне б допеть до конца…”

У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” у чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі  была падрыхтавана  25 студзеня выстава-прысвячэнне  “Мне  б допеть до конца…” ( да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага). Высоцкі быў паэтам, спеваком, акцёрам. Яго любілі, слухалі, разумелі. Яго голас пры  жыцці аб’ядноўваў пакаленні, а цяпер злучыў эпохі. Кнігі і наглядныя матэрыялы з выставы раскрылі яго шматгадовую адоранасць: пазнаёмілі з  біяграфіяй і творчасцю паэта, распавяла пра тое, якім ён застаўся ў памяці родных, блізкіх, калег.