Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2 красавіка па ініцыятыве Міжнароднага  савета па дзіцячай кнізе штогод адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. З гэтай нагоды супрацоўнікі ўстановы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” наведалі чытачоў – дзяцей санаторыя “Альфа Радон”. Да ўвагі аўдыторыі была прадстаўлена выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, аўтарам дзіцячых выданняў. Самыя маленькія чытачы змаглі пагуляць з кніжкамі – цацкамі. Разам з бібліятэкарам Лапушка Марынай Іванаўнай дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарын, удзельнічалі ў конкурсах. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі.