Місарэвіч Яўген Аляксандравіч

Місарэвіч Яўген Аляксандравіч

(26.06.1932)

Нарадзіўся ў в.Погіры Дзятлаўскага раёна, у сям’і селяніна. Беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. У роднай вёсцы скончыў пачатковую школу, у в.Нагародавічы скончыў сямігодку. Працаваў старшым піянерважатым у Дзятлаўскай СШ і вучыўся тут у вячэрняй школе. У 1951г. скончыў 10 класаў і 6-месячныя курсы ст.піянерважатых пры ЦК ЛКСМБ. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута . Быў намеснікам загадчыка аддзела па рабоце сярод школьнай і студэнцкай моладзі Гродзенскага абкама камсамола, сакратаром Радунскага райкома камсамола, сакратаром Гродзенскага абкама камсамола, сакратаром Смаргонскага райкома КПБ, Гродзенскага абкама КПБ. У 1970-1982 гг. узначальваў Камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Гродзенскага аблвыканкама. З 1982 г. выкладаў на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1944г. – вядучы спецыяліст па прафарыентацыі, адначасова выкладчык гісторыі Беларусі гэтага інстытута. Друкуецца з 1970 г. Выйшла яго кніга “На вызваленай зямлі”. “І.С.Дварчанін. Гісторыка-біяграфічны нарыс” (Гродна, 1995).

Літаратура:

Місарэвіч Яўген Аляксандравіч // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.212.