«Мир детства добрый и счастливый»

Гэту краіну нельга знайсці ні на адной карце свету. Туды не ходзяць цягнікі і не лётаюць самалёты, але яна ёсць — гэта цудоўная краіна дзяцінства. І кожны год яна збірае сваіх жыхароў на Міжнароднае свята — Дзень абароны дзяцей.
1 чэрвеня Казлоўшчынская ГПБц прыняла ўдзел у абласной акцыі «Кніга дорыць свята». Выхаванцы старэйшай групы Казлоўшчынскага яслі — сада са сваімі выхавацелямі наведаліся на свята дзяцінства «Мир детства добрый и счастливый». Яго не змагла сапсаваць нават Баба Яга сваімі злымі чарамі. Закінуўшы ўсе абручы на кіёк, сумелі адчыніць дзверы ў бібліятэку; адгадваючы загадкі, ажывілі засохлае «дрэва дружбы». Работнікі бібліятэкі павіншавалі дзяцей са святам, правялі гульнёвую праграму. Напрыканцы дзеці атрымалі салодкія пачастункі і кнігі на памяць аб сустрэчы.