Мерапрыемствы Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праваслаўнага фестывалю «Кладзезь»

З 1-га па 4-е жніўня 2012 года ў г.Дзятлава праходзіў фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь». У рамках фестывалю Дзятлаўская  цэнтральная бібліятэка правяла шэраг выяздных мерапрыемстваў.

Для моладзі і маладажонаў быў арганізаваны праект » Семья без веры не устоит», які быў накіраваны на падтрымку дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. Айцец Арцемій правёў з моладзю гутарку аб шлюбе, сямейных адносінах, аб дзецях і колькі іх павінна быць у сям’і.
Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу «Сямья без веры не устоит», на якой была прадстаўлена праваслаўная літаратура  і літаратурна-музычную кампазіцыю «Дзень сям’і і вернасці». Мерапрыемства суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй з выкарыстаннем відэаматэрыялаў. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі  правяла  бібліяграфічны агляд матэрыялаў кніжнай выставы. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў закладку «Семья — главное путешествие нашей жизни».

Для супрацоўнікаў міліцыі бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу і духоўна-інфармацыйную гадзіну «Защита Родины — святой долг». Мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй і дакументальным фільмам «За веру и Отечество». Удзельнікам мерапрыемства былі падараваны закладкі «Защита Родины — святой долг», падрыхтаваныя аддзелам бібліятэчнага маркетынгу.