«Майстар пякучага слова»

13 красавіка ў Казлоўшчынскай ГПБЦ у рамках абласной акцыі «Чытаем разам» прайшлі гучныя чытанні «Майстар пякучага слова». На мерапрыемстве, якое было прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння К.Крапівы прысутнічалі: кіраўнік справамі Казлоўшчынскага сельскага Савета, загадчык дзіцячага яслі — сада, сацыяльны педагог філіяла «Казлоўшчына» УА «Слонімскі ДзПТК СВ», мясцовая паэтка. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з творчасцю К.Крапівы,потым кожны прачытаў байкі. «Загадкі дзеда Кандрата» адгадвалі ўсе разам. Напрыканцы ўсе па чарзе паспрабавалі гучна чытаць байку Кандрата Крапівы “Мурашка і Жук”.
Да гэтай акцыі была падрыхтавана кніжная выстава — партрэт «Паланёны родным словам» і прэзентацыя «К.Крапіва — байкапісец».