“Мая родная мова”

“Мая родная мова” пад такой назвай  21 лютага ладзілася гадзіна роднай мовы ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы–клуб. Мэта мерапрыемства —   пазнаёміць  вучняў  з  гісторыяй  узнікнення  Міжнароднага дня роднай мовы, са становішчам беларускай мовы ў нашай дзяржаве,  на аснове літаратурных  твораў паказаць прыгажосць роднага  слова,  багацце  нашай  духоўнай  спадчыны, заахвоціць  вучняў  ведаць  сваю  культуру,   гісторыю    свайго  народа,  выхоўваць  любоў  і павагу да матчынай мовы. На гэта мерапрыемства былі запрошаны вучні сярэдніх класаў і школьны бібліятэкар Тамара Сяргееўна Сербін. Уступнае слова сказала бібліятэкар. Яна пазнаёміла з  навінкамі літаратуры. Затым усе па чарзе чыталі вершы на роднай мове.

У гэты дзень  мерапрыемства наведалі і выхаванцы дзіцячага садка разам з выхавацелям Хілімончык Вольгай Уладзіміраўнай.  

Дэвіз Дня гучаў так: «Хай жыве непаўторная, з легендаў і казак сатканая, вобразная, вольная, пявучая, цудоўная родная мова».