«Мая першая кніга аб прыродзе»

Урок — рэклама «Мая першая кніга аб прыродзе» прайшла 28 ліпеня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ. Кнігі аб прыродзе прыносяць нямала прыемных хвілін чытачам, дапамагаюць адчуць яе чароўную прыгажосць і непаўторнае хараство. На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання «Сцяжынка» ішла гаворка пра творы Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Брыля, В.Біянкі, М.Прышвіна аб прыродзе. Дзеці пазнаёміліся з сучаснымі пісьменнікамі А.Бадаком, В.Стома, У.Ягоўдзікам. Яны з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны «Бі адказам прама ў цэль», чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў пра прыроду, расказалі пра свае першыя прачытанныя кнігі аб прыродзе.