“Мая непаўторная родная мова”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы  ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы была праведзена літаратурная імпрэза “Мая непаўторная родная мова”. Значэнне роднай мовы, роднага слова для чалавека падкрэсліваецца ў шмат якіх творах беларускіх пісьменнікаў. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала, што родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў і духоўных скарбаў, пазнаёміла вучняў з творамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных сучасным падлеткам. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прынялі ўдзел у гучным чытанні вершаў на беларускай мове: “Роднай мове” Е.Лось, ”Беларускае слова” Р.Барадуліна  і інш.