“Мая Айчына — поле, нівы…”

02 ліпеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця,  да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшла прэзентацыя–падарожжа “Мая Айчына — поле, нівы…”.  Размова ішла  пра  нашу родную Беларусь, яе дасягненні. Падарожжа па родным краі пазнаёміла  са старажытнымі гарадамі, замкамі Беларусі, з рэкамі і азёрамі, лясамі, звярамі, птушкамі, якія жывуць у іх.

Беларускі край  багаты сваімі знакамітымі мастакамі, пісьменнікамі і паэтамі. Іх творы прагучалі ў выкананні Сіўко Алены Івосіфаўны, Барыш Аліны Сяргееўны, Мірашнічэнка Марыі Янаўны. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена кніга У.Ліпскага “Свіцязянская русалка”, у якой пісьменнік расказвае пра Гродзенскі рэгіён, яго непаўторныя краявіды і гістарычнае мінулае, знакамітых людзей.