Матвееў Яўген

Матвееў Яўген

(02.12.1937-2005) 

matveevНарадзіўся Матвееў Яўген ў в. Ракітня Пыталаўскага раёна на Пскоўшчыне. З дзіцячых гадоў, як і многія дзеці ваеннай пары, зведаў беднасць і голад. Бацька загінуў на фронце ў 1945–ым годзе, маці адна гадавала траіх дзяцей. Менавіта тады, у дзяцінстве, у цяжкі пасляваенны час Яўген пачаў пісаць вершы. У саракавыя і пяцідзесятыя гады ён закончыў Ракітнянскую пачатковую і Пыталаўскую сярэднюю школы. У 1963-м г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут і быў накіраваны ў рэспубліканскі тубсанаторый “Наваельня”, дзе адпрацаваў больш сарака гадоў. Спачатку урачом – фтызіятрам, загадчыкам аддзялення санаторыя, на працягу 15-ці гадоў – намеснікам галоўнага ўрача па медыцыне.

Яўген Аляксеевіч ўсё сваё жыццё прысвяціў рабоце з людзьмі і сам быў прыкладам добрасумленных адносін да прафесійнага абавязку. У 1972 г. быў узнагароджаны значком “Выдатнік аховы здароўя”.

Жыхарам Дзятлаўшчыны ён вядомы, як таленавіты чалавек, мастак, паэт. З-пад яго пяра выйшлі ў свет восем зборнікаў паэзіі:

  • “Укажет сердце мне дорогу”
  • “Душа слова молитвы ищет”
  • “Храня любви небесный свет”
  • «Звёзды над родным приютом” і іншыя.

Валодаючы шматгранным талентам, Яўген Аляксеевіч шмат гадоў займаўся разьбой па дрэву, многія яго работы перайшлі ў фонд Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і неаднаразова выстаўляліся на абласных выстаўках.

Валодаючы выдатнымі задаткамі акцёра і рэжысёра, ён стварыў у тубсанаторыі самадзейны тэатр і доўгія гады кіраваў ім.

Літаратура:

Ананич,Л. Все корни в Новоельне… / Л.Ананич // Рэспубліка. – 2000. – 5 лютага. – С.4.

Бандарэнка,У. Паэзія праўды / У.Бандарэнка // Перамога. – 1995. – 27 снежня.- С.3.

Канюшкевіч.М. “Мёд яго паэзіі саладзей ад пчалінага” / М.Канюшкевіч // Перамога. – 2005. – 1 чэрвеня. – С.3.

 Сёмкіна,С. Душа слова молитвы ищет: на соискание союзной премии / С.Сёмкина // Белорусская нива. – 2003. – 20 сентября. – С.6.