Мацюк Уладзімір Іосіфавіч

Мацюк Уладзімір Іосіфавіч

(12.06.1902-1989) 

Нарадзіўся у горадзе Беласток, ПНР, беларускі самадзейны разьбар па дрэве. Жыў у г.п. Дзятлава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1940г. Асноўная тэматыка твораў (рэльеф, круглая скульптура) – гісторыя беларускага народа, сялянская праца. Сярод твораў: “Араты” (1940), “З данясенням” (1945), “Дудар”, “Тры пакаленні у барацьбе за Радзіму” (абодва ў 1954г.), “Скончаны працоўны дзень”, “Гэта было даўно”, “Стары на прызбе”, “Начлег”, “Вязень”, “Гарачы дзень”, “Свету — мір”, “Жанчына з граблямі”, “Жывёлавод” (усе ў 1950-я гг.). Скульптурная прапрацоўка формы ў работах У.І.Мацюка вылучаецца мноствам дробных парэзаў, якія памагаюць выявіць пластыку фігур. Работы Мацюка знаходзяцца ў дзяржаўным музеі этнаграфіі ў Ленінградзе, музеях РБ.

Літаратура:

 Мацюк Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гіст. –дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна.- Мн., 1997. —  С.343.

Мацюк Уладзімір Іосіфавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.- Мн., 1986. – Т.3. – С. 489-490.