Опубликовано в " Мастакі "

  • Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч

    Несцярэўскі Мікалай Лаўрэнцьевіч (30.03.1931)  Рукі майстра  ўваскрашаюць жаданні душы, памяць аб маці, роднай зямлі, блізкіх і дарагіх сэрцу вобразах. Мікалай Лаўрэнцьевіч садзіцца каля ганчарнага круга на сваім рабочым месцы, доўга думае, прымерваецца, гладзячы рукамі халодны камяк. Хвіліна, другая, трэцяя – і загаворыць гліна пад пяшчотнымі далонямі майстра… Па рознаму складваюцца творчыя лёсы мастакоў. Адны знаходзяць […]


  • Дмахоўскі Вікенцій Ігнатавіч

    Дмахоўскі Вікенцій Ігнатавіч (1807-1862)  Нарадзіўся ў в. Нагародавічы Дзятлаўскага раёна, у сям’і дробнапамеснага беларускага шляхціца. Адукацыю, верагодна, атрымаў у Навагрудку. Але гэтага не хапіла для дапытлівага юнака, і ён паступіў у 1826г. ў Віленскі універсітэт на літаратурны факультэт. Па тых часах для шляхты лічылася прэстыжным атрымаць адукацыю юрыста, філосафа або літаратара. Паралельна з наведваннем лекцый […]


  • Дваранін Арсень Міхайлавіч

    Дваранін Арсень Міхайлавіч  (13.04.1949) Дваранін А.М. нарадзіўся ў в.Малыя Краглі Дзятлаўскага раёна, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член Саюза мастакоў рэспублікі Беларусь з 1989 г. “У мяне заўсёды шчыміць сэрца, калі сустракаюся з роднымі мясцінамі, бацькамі, аднавяскоўцамі. Хочацца несці ўсім людзям святло, радасць і прыгажосць”- гаворыць Арсень Міхайлавіч У 1964 г. закончыў Жукоўшчынскую васьмігодку. Пазней паступіў […]


  • Ражко Вікенцій Іванавіч

    Ражко Вікенцій Іванавіч

    Ражко Вікенцій Іванавіч (28.02.1948) Нарадзіўся ў в.Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна, у сялянскай сям’і, беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў. Скончыў сярэднюю школу ў мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута. Выкладаў маляванне ў сярэдняй школе №1 Зэльвы. У 1975г. пераязджае ў Ваўкавыск, дзе працуе ў філіі гродзенскага камбіната “Мастацтва”. З 1994 г. выкладае […]


  • Мацюк Уладзімір Іосіфавіч

    Мацюк Уладзімір Іосіфавіч

    Мацюк Уладзімір Іосіфавіч (12.06.1902-1989)  Нарадзіўся у горадзе Беласток, ПНР, беларускі самадзейны разьбар па дрэве. Жыў у г.п. Дзятлава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1940г. Асноўная тэматыка твораў (рэльеф, круглая скульптура) – гісторыя беларускага народа, сялянская праца. Сярод твораў: “Араты” (1940), “З данясенням” (1945), “Дудар”, “Тры пакаленні у барацьбе за Радзіму” (абодва ў 1954г.), “Скончаны працоўны дзень”, […]


  • Козел Юрый Мікалаевіч

    Козел Юрый Мікалаевіч

    Козел Юрый Мікалаевіч (08.08.1968) Нарадзіўся Козел Юрый Мікалаевіч ў сям’і калгаснікаў в.Гнаінскія Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983г. скончыў 8 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы № 2, удзельнічаў у школьных выставах. У 1983-1986 гг. Вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці: чэканшчык мастацкіх і ювелірных вырабаў. Дыпломная работа была прысвечана У.С.Высоцкаму. Козел удзельнічаў у выставах вучылішча. […]


  • Козел Іван Мікалаевіч

    Козел Іван Мікалаевіч

    Козел Іван Мікалаевіч (1962) Нарадзіўся Козел Іван ў в.Нёвда Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977г. скончыў Герніцкую васьмігадовую школу Дзятлаўскага раёна. З 1977 г. па 1981 г. вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы па спецыяльнасці мастак роспісу па дрэве. З 1981г. па 1983г. — служба ў Савецкай Арміі. У 1984 г. працаваў мастаком-афарміцелем ў аўтабазе № […]


  • Аблажэй Алег

    Аблажэй Алег

    Аблажэй Алег (06.05.1954)  Нарадзіўся Аблажэй Алег у в.Лезнявічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і, беларускі і літоўскі мастак, жывапісец, графік. У 1977г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. З 1977г. па 1979г. служыў у войску. У 1980 па 1985 гг. вучыўся ў Вільнюскім мастацкім інстытуце па спецыяльнасці “Графіка”. Працаваў як ілюстратар кніг мастацкай літаратуры. Сярод іх “Гуканне […]