“Мама – першае слова”

В долгу пред тобою мы будем извечно,

За всё благодарны тебе бесконечно,

Будь самой счастливой, любимой самой, —

Мама!

14 кастрычніка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбыўся святочны вернісаж “Мама – першае слова”, прысвечаны да Дня маці. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 7 класа ДУА “Наваельнянская СШ” разам з класным кіраўніком Спасюк Святланай Уладзіміраўнай. У час мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся, як святкуецца Дзень маці ў розных краінах: Англіі, Аўстраліі, Фінляндыі, Кітаі, Турцыі, Расіі, Украіне. Было сказана шмат добрых слоў ў адрас матуль. Дзеці чыталі вершы і спявалі песні аб матулі і мацярынскай любові. Прысутныя прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Поздравим маму вместе”.