“Мама! Матуля чароўнае слова..”

Свеціць, як сонца , ад самай калыскі

Вобраз любімы, родны і блізкі.

Маміна імя – самае лепшае.

Мама! Матуля! – чароўнае слова

Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах!

Такімі радкамі 14 кастрычніка ў Раклевічскай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры пачаўся літаратурны вернісаж пад назвай “Мама! Матуля чароўнае слова..” прысвечаны да Дня маці. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці 1-4 класаў і іх матулі,  гучалі вершы Н.Гілевіча “Маці”, С.Басуматравай “Мама”, верш “Мама” Сяргея Грахоўскага, Рыгора Барадуліна   “Планета матуль”. Прысутныя прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Поздравим маму вместе».