«Маленькім чытачам – вялікіх аўтараў»

Пісьменнікі на старонках кніг з простых літар ствараюць вялікі сусвет і абуджаюць разнастайныя пачуцці  ў дзяцей, дапамагаюць пазнаць усе таямніцы нашага жыцця. Каб прыцягнуць дзяцей да чытання 20 лістапада  Дварэцкая сельская бібліятэка правяла акцыю «Маленькім чытачам – вялікіх аўтараў». Гэта акцыя накіравана на прываблівання  дзяцей да чытання, выхавання любові да кнігі і знаёмства з творчасцю вялікіх аўтараў. З выхаванцамі дзіцячага садка бібліятэкар чытала казкі і вершы, вяла разважанні аб прачытаным, пазнаёміла з цікавымі часопісамі для дзяцей.