“Любі, шануй, ведай роднае слова”

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адныя з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага.  21 лютага ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы  сямейнага чытання прайшла гадзіна пазнання роднай мовы “Любі, шануй, ведай роднае слова”. На гэтым мерапрыемстве гучалі вершы П.Броўкі, П.Панчанкі, У.Дубоўкі, М.Танка прысвечаныя  роднай мове. Была праведзена інтэрактыўная гульня па прыказкам. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Чытаем на роднай мове”.