Лябецкая Алена Канстанцінаўна

Лябецкая Алена Канстанцінаўна

(15.07.1903-28.01.1982) 

Нарадзілася Лябецкая А.К. у сялянскай сям’і на хутары Лагуцева Дзятлаўскага раёна, беларуская грамадска-культурная дзеячка. У 1910г. бацькі пераехалі ў Гродна. Тут яна вучылася ў падрыхтоўчым класе жаночай гімназіі. З 1914г. выязджаюць у г.Калуга, дзе вучылася ў жаночай гімназіі. Дамоў вяяртаюцца ў 1920г. З сярэдзіны 20-х уключылася ў грамадска-вызваленчы і культурны рух. Стварала гурткі ТБШ. Арганізатар і удзельнік беларускіх спектакляў, канцэртаў на Дзятлаўшчыне, Слонімшчыне, Зэльвеншчыне. З лістапада 1927г. – сакратар Слонімскай акруговай управы ТБШ. З 1929 г. жыла ў Вільні, працавала ў Галоўнай управе ТБШ, загадвала беларускай бібліятэкай-чытальняй. Сябра заходнебеларускага камітэта па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса, яго дэлегат. У выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР, апынулася ў 1933г. ў Мінску. Вучылася на геолага-геаграфічным факультэце БДУ (1934-1938), удзельнічала ў рабоце МАДРа. У 1938г. зняволена ў канцлагеры ў Усходняй Сібіры. Выйшла на волю ў 1947г., жыла ў Слоніме. Працавала на службе тэхнічнага ўліку ў Белшахтлесе, затым з 1951 па 1958 гг. – бухгалтарам сектара кінафікацыі ў аддзеле культуры Слонімскага райвыканкама. Надрукавала ўспаміны пра жыццё 20-х – пач.30-х.гг.

Літаратура:

Лябецкая Алена Канстанцінаўна //   Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік. – Гродна, 2000. – С.190.