Летнія маршруты кнігі і чытання

Першы дзень лета. Дзеці чакаюць яго з нецярпеннем — пачынаецца іх любімая цёплая пара.

З 1 чэрвеня ў бібліятэках раёна стартуе летняя інфармацыйная акцыя “Летнія маршруты кнігі і чытання”. У першы дзень лета ў рамках акцыі будуць ладзіцца  мерапрыемствы да Міжнароднага Дня абароны дзяцей: квэст-гульня “Востраў скарбаў” (Дзятлаўская ДБ), гульнёвая праграма “Летні дзень адпачынку і забаў” (Лявонавіцкая СБк), танцавальна-забаўляльная праграма “І добры настрой не пакіне больш вас” (Горкаўская СБк), дзень вясёлых забаў “На календары лета” (Раклевіцкая СБЦ), гульнёвая праграма “Каб свяцілася ўсмешка ў дзіцячых вачах” (Казлоўшчынская ГПБЦ), конкурс малюнкаў “Лета – любімая пара” (Наваельнянская ГПБЦ), літаратурна-музычнае асарці “Дзяцінства планета, далонямі сонца сагрэта” (Вензавецкая СБ), свята “Чароўная планета дзяцінства” (Гезгалаўская СБЦ), свята дзяцінства “Каб сонца ярчэй свяціла і нам яго на ўсіх хапіла” (Дварэцкая СБ),  гульнёва-забаўляльная праграма “Летні дзень адпачынку і забаў” (Войневіцкая СБк), свята дзяцінства “Краіна дзіцячай мары” (Данілавіцкая СБ).

З чэрвеня па жнівень пачнуць працаваць праграмы летняга чытання  “Летняе сонца на кніжнай старонцы” ў Жукоўшчынскай СБЦ, “Летні чытацкі марафон”  Дзятлаўская ДБ, “Летняе вандраванне з кнігай” Гезгалаўская СБЦ, “Лета — час чытаць” Наваельнянская ГПБЦ, “Лета пад кніжным парасонам”  Казлоўшчынская ГПБЦ. Праграмы ўключаюць цэлы рад мерапрыемстваў розных форм і напрамкаў: літаратурныя гульні, гульні-падарожжы, урокі здароўя і экалогіі, віктарыны і конкурсы, вясёлыя, яркія святы чытання і інш.

Летнія чытанні актывізуюць у дзяцей цікавасць да кнігі, далучаюць да культуры чытання, развіваюць дзіцячую фантазію і творчыя здольнасці. Акрамя таго, летнія чытанні ў нейкай меры вырашаюць праблемы летняй занятасці дзяцей і падлеткаў у дні канікул.

Запрашаем у бібліятэкі!