“Лета пад кніжным парасонам”

25 жніўня на тэрыторыі каля Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра зносін і інфармацыі быў арганізаваны літаратурны пікнік “Лета пад кніжным парасонам”. Удзел маглі прыняць усе жадаючыя – ад самых маленькіх да старэйшага пакалення. Кожны карыстальнік змог знайсці ў нашых кошыках літаратуру на свой густ. Былі прапанаваны кнігі розных жанраў літаратуры: раманы пра каханне, дэтэктывы, прыгоды, жахі, фантастыка, кнігі аб прыродзе. Таксама чытачы змаглі азнаёміцца з часопісамі і газетамі, якія выпісвае наша бібліятэка.