Лета і кніга

Лета для школьнікаў – гэта час,калі можна адкласці падручнікі і партфелі і ўволю набегацца. Але без лепшага сябра – кнігі — канікулы сумныя.

«Лета  і кніга”, “Чараўніцтва кніжнага лета”, “Лета. Кніга. Адпачынак.”, “Летнія канікулы з бібліятэкай”,— пад такой назвай стартаваў конкурс летняга чытання ў Наваельнянскай ГПДБ, Казлоўшчынскай ГПДБ, Жукоўшчынскай СБ і Лявонавіцкай СБ. Яго  удзельнікам можа стаць кожны жадаючы. А пераможа той, хто выканае ўмовы конкурсу і найлепш справіцца з конкурснымі заданнямі.

Па традыцыі кожнае лета бібліятэкары імкнуцца напоўніць вольны час дзяцей і падлеткаў разнастайнымі мерапрыемствамі.  Дзеці  знойдуць для сябе ў бібліятэках  шмат розных цікавых спраў і заняткаў.   На пачатку лета ў бібліятэках прайшлі мерапрыемствы да  Дня абароны дзяцей:  свята дзяцінства “Хай усміхаецца  дзяцінства” (Наваельнянская ГПДБ), “Падарожжа ў Кнігаград” (Белагурнаўская  ІСБ), “На ўсіх ветразях – у лета” (Дварэцкая СБ); гульнёвая праграма “Дзяцінству сонца падарыце” (Гезгалаўская СБ); мультымідыйная прызентацыя “Вось яно якое наша лета” (Казлоўшчынская ГПДБ); літаратурная гадзіна “Хай усміхаецца дзяцінства” (Данілавіцкая СБ) і інш.

Работнікі   бібліятэк, заўсёды рады бачыць сваіх юных сяброў.